Цёмны Лёс
Avsnitt

ЦЛ #48 | «Норадрэналін» - свет без хваробаў, але з правам на забойства / Яўген Анашкін

Dela

Сёння разам з Яўгенам Анашкіным зазіраем у свет «Норадрэналіну», дзе кожны мае ліцэнзію на адно забойства, чып пад скурай лечыць ад усіх хвароб, а прагрэс спыніўся на 600 гадоў. Разбіраемся, як дзяржава змагаецца з агрэсіяй і чаму галоўны герой арганізуе забойствы, але лічыць сябе добрым чалавекам. Гаворым пра ўзлом чыпаў, гарманальныя наркотыкі, уладу, якая «ведае лепш», і права самому распараджацца сваім жыццём. А яшчэ — як айцішнік стаў пісьменнікам, чаму выдаў першую кнігу па-беларуску і дзе яму дапамог ШІ. Фінал — пра страшныя ідэі для новых кніг, беларускую мову і тое, ці мусіць наш лёс быць цёмным.

У размове ёсць спойлеры да кнігі і намёкі на падзеі ў працягах.

СПАСЫЛКІ 🔹 Яўген у Instagram: https://www.instagram.com/yaugen_a 🔹 Набыць кнігу: https://gutenbergpublisher.eu/shop/noradrenalin 🔹 Набыць кнігу (электронная версія): https://gutenbergpublisher.eu/shop/noradrenalin-epub-by

ПАДТРЫМАЦЬ ПАДКАСТ 👉 Аплата хостынгу: https://t.me/tribute/app?startapp=g49P 👉 Падзякаваць: https://itbeard.com/support

НАВІГАЦЫЯ 0:00 Уступ 1:44 З польскага завода ў DevOps за паўтара месяца 7:39 Як айцішнік вырашыў напісаць «Норадрэналін» 11:37 Тры правілы сусвету: ліцэнзія на забойства, чып і «ачыстка» 15:05 2621 год: чаму чалавецтва спынілася ў развіцці? 16:43 Чып ад усіх хвароб: ці можна перамагчы старэнне? 18:09 Норадрэналін і «ген агрэсіі»: навука ці аўтарская выдумка? 20:40 Як працуе ліцэнзія на адно забойства 25:44 Неназваная краіна, у якой кожны пазнае сваю 27:25 Як уладкаваны чып і што такое «першы шрам» 29:41 Людзі без чыпаў: няроўнасць і недавер да «іншых» 33:17 Кантроль эмоцый, сетка і ўзлом чыпаў 35:13 Права на забойства як сродак узаемнага стрымлівання 37:43 Норгард: навошта гэтаму свету сілавікі? 43:06 Лэм: замоўныя забойствы дзеля «добрых спраў» 49:17 Завязка дэтэктыва і дылема ваганеткі 52:44 Цяжкае дзяцінства Лэма і апантанасць кантролем 55:20 Зоркі, анаграмы і Python: адкуль узяліся імёны герояў 57:43 Гарманальныя наркотыкі і цяга да забароненай агрэсіі 59:42 Дзяржава з гіперапекай: чаму ўтопія становіцца антыўтопіяй 1:03:35 Біл Артэкс і падзел адной вялікай гісторыі на пяць кніг 1:06:24 Вечная вайна: куды адпраўляюць аматараў забіваць 1:11:35 Ці можна чытаць першую кнігу як асобную гісторыю? 1:13:43 Калі выйдзе працяг і колькі каштуе выдаць кнігу 1:17:08 Чаму «Норадрэналін» спачатку выйшаў па-беларуску 1:20:18 Як напісаць дзве тысячы старонак, працуючы ў IT 1:23:03 ШІ ў літаратуры: пераклад, рэдактура і пазнака «без ШІ» 1:27:32 «Зацюканы апостал» і літаратурныя крыніцы натхнення 1:29:17 Ад школьнага дзённіка да ліцэнзіі на забойства 1:33:16 Формула канфліктаў: іерархія, навязанае дабро і адказнасць 1:43:50 Ідэі наступных кніг: псіхалагічны хорар і свет са спыненым часам 1:49:58 Шлях да беларускасці: навошта свету наша мова 1:53:55 Як кніга дапамагла далучыцца да беларускай дыяспары 1:56:10 Што значыць быць беларусам і самому вырашаць свой лёс 1:58:36 Ці цёмны лёс у беларусаў?

ЦЁМНЫ ЛЁС У ІНТЭРНЭЦЕ 🔻 YouTube: https://youtube.com/@ciomnylos 🔻 Аўдыё: https://ciomnylos.itbeard.com 🔻 Тэлеграм: https://t.me/ciomnylos 🔻 Твітар: https://x.com/ciomnylos

#цёмнылёс #літаратура #анашкін

Podden och tillhörande omslagsbild på den här sidan tillhör ciomnylos. Innehållet i podden är skapat av ciomnylos och inte av, eller tillsammans med, Poddtoppen.