Цёмны Лёс
Avsnitt

ЦЛ #45 | Поўны разбор «Пентаквантара» - першага беларускага кіберпанка / Арцём Шуканаў

Dela

Сёння размаўляем пра тэму, якая для беларускай літаратуры доўгі час была сапраўднай экзотыкай — маштабную навуковую фантастыку і кіберпанк. У гасьцях праграміст і аўтар бадай што лепшай сучаснай беларускай фантастыкі «Пентаквантар» — Арцём Шуканаў.

Мы паглыбімся ў свет, дзе штучны інтэлект эвалюцыянаваў у «Іэлаў» — асобаў з высокім маральным складнікам, якія катэгарычна адмаўляюцца называцца проста інтэлектам. Пагаворым пра тое, чаму на стварэнне кнігі сышло 10 гадоў, як працуюць «коблерныя» працэсары на аснове хімічных рэакцый і што такое тэхнаэмпатыя — калі чалавек адчувае складаны механізм як працяг уласнага цела. Даведаемся, чаму Арцём прынцыпова адмовіўся ад выкарыстання ШІ пры напісанні тэксту і стварэнні вокладкі, як сацыяльныя танцы сталі кодам для вылічальных ядраў і ці сапраўды ў нас, беларусаў, «цёмны лёс».

Налівайце гарбату, сядайце зручней — будзе тэхнічна, гуманістычна і вельмі цікава! 

СПАСЫЛКІ 👉 Антон ў твітары: https://x.com/daphnis_nerii/ 👉 Дзе набыць Пентаквантар: https://x.com/daphnis_nerii/status/1986004625707946239 👉 Збор на аплату хостынга для "Цёмнага Лёсу": https://t.me/tribute/app?startapp=g49P

НАВІГАЦЫЯ 0:00 Уступ: чаму «Пентаквантар» чытаецца з задавальненнем  5:08 Знаёмства з Арцёмам Шуканавым 9:30 Гісторыя напісання: 10 гадоў працы над кнігай  10:51 Як «Ла-Ла Лэнд» паўплываў на твор і планы на працяг - «Гексаквантар» 21:58 Чаму Арцём прынцыпова не выкарыстоўваў ШІ нават для вокладкі  35:03 Геаграфія свету: Менск-3, Інтэрмарыум і Японія  45:52 Разбор арганізацый сусвету 50:50 Што такое Іэлы і чаму яны вышэй за «штучны інтэлект»  58:46 Танец як мадальнасць і ключ да разумення асобы Іэлаў  1:02:07 Коблерныя працэсары: вылічальная магутнасць у 15 пікалітрах  1:12:48 Пераход у «хмару» і выхад з фізічных целаў  1:38:40 Мэматычнае навучанне: як мемы закладаюць інтуіцыю  1:49:28 Касмічныя баржы, амішы і эканоміка рэсурсаў  1:54:58 Праект «Больц»: квантавы кампутар у Гіпервойдзе  2:09:50 Фінальная бітва на планеце Джуніпэр  2:20:05 Беларуская мова: чаму кніга стала выключнай падзеяй  2:25:19 Ці цёмны лёс у беларусаў?

ЦЁМНЫ ЛЁС У ІНТЭРНЭЦЕ 🔻 YouTube: https://youtube.com/@ciomnylos 🔻 Аўдыё: https://ciomnylos.itbeard.com 🔻 Тэлеграм: https://t.me/ciomnylos 🔻 Твітар: https://x.com/ciomnylos

#цёмнылёс #біблія #пентаквантар

Podden och tillhörande omslagsbild på den här sidan tillhör ciomnylos. Innehållet i podden är skapat av ciomnylos och inte av, eller tillsammans med, Poddtoppen.