Цёмны Лёс
Avsnitt

ЦЛ #42 | Чаму ў беларусаў дзве Вікіпедыі? / Унутраная кухня і сакрэты свабоднай энцыклапедыі

Dela

Сёння ў нас вялікая і ўтульная размова пра ўнутраную кухню Вікіпедыі: як працуюць адміністратары, хто такія сцюарды, чаму існуюць дзве беларускія версіі энцыклапедыі (і ці варта іх аб’ядноўваць) і як скончылася вайна правак «Беларусь» супраць «Белоруссия» ў ру-вікі. Абмяркуем валанцёрства ў OpenStreetMap: навошта маляваць карты Афрыкі і чым гэта круцей за Google Maps. Пагаворым пра тое, навошта перакладаць гульні і софт на беларускую мову, ці дапамагаюць у гэтым вялікія моўныя мадэлі і чаму ШІ ўсё яшчэ не спраўляецца з паэзіяй. А яшчэ — пра будучыню беларускай лацінкі, чаму за мяжой размаўляць па-беларуску прасцей, чым дома, і чаму ў беларусаў насамрэч зусім не цёмны лёс. 

Распавядаць пра ўсё гэта будзе Аляксандр Клюеў, адміністратар беларускай Вікіпедыі, праграміст, перакладчык і студэнт беларускай філолагіі ва ўніверсітэце Адама Міцкевіча, што ў Познані, Польшча.

СПАСЫЛКІ 👉 Збор на аплату хостынгу: https://t.me/tribute/app?startapp=g49P 👉 Падтрымаць падкаст: https://itbeard.com/support 👉 Сайт Аляксандра: https://plagamedicum.github.io 🔸 Выпуск пра пераклад Balduru's Gate III: https://youtu.be/rI_QUVMO7JQ 🔸 Выпуск пра Эсперанта: https://youtu.be/LldBmmvBFes 🔸 OSTIS AI: https://github.com/ostis-ai

НАВІГАЦЫЯ 0:00 Вяртанне падкаста «Цёмны лёс»  1:05 Пра госця 2:43 Дапамога каналу 5:50 Гісторыя нікнэйма 6:54 Біяграфія: Віцебск, мары пра археалогію і стварэнне гульняў  10:23 Паступленне ў БДУІР: чаму менавіта штучны інтэлект?  13:36 Вучоба: тэхналогія OSTIS, Prolog і камп'ютарнае мовазнаўства  22:46 Падзеі 2020 года: стварэнне стачкама, затрыманне і адлічэнне  26:07 Пераезд у Польшчу 30:36 Універсітэт Адама Міцкевіча 40:33 Навошта палякам беларуская філалогія?  46:24 Чый Адам Міцкевіч?  49:25 Шлях у Вікіпедыю: ад чытача да адміністратара  56:20 Рэпрэсіі супраць вікіпедыстаў і крызіс адміністратараў  1:00:42 Як працуе Вікіпедыя 1:02:04 Прынцып «Правіць можа кожны» і чаму гэта не зусім праўда 1:06:40 Дагледжаныя і недагледжаныя версіі артыкулаў  1:11:15 Вандалізм: хто і як хутка яго прыбірае  1:15:00 Што такое «пясочніца» і як ствараць новыя артыкулы  1:19:55 Як дасягаецца кансэнсус і вырашаюцца спрэчкі  1:21:42 Сцюарды, Мета-вікі і глабальнае кіраванне  1:28:30 Тэхнічны бок: MediaWiki, фонд Wikimedia і законы ЗША 1:38:35 Стварэнне беларускай Вікіпедыі  1:45:54 Чаму існуюць дзве беларускія Вікіпедыі 1:51:38 Пра «акадэмічны» і «класічны» правапіс  1:57:46 Фанетыка супраць марфалогіі: як мы пішам і чуем  2:05:24 Палітычная афарбоўка розных версій Вікіпедыі  2:13:47 Супрацоўніцтва паміж раздзеламі 2:19:50 Ці магчымае аб'яднанне дзвюх Вікіпедый?  2:22:00 Нейтральнасць і крыніцы: што рабіць з дзяржаўнымі СМІ  2:33:40 «Беларусь» vs «Белоруссия»: гісторыя вайны правак  2:45:06 Чаму выкладчыкі не любяць Вікіпедыю 2:52:42 Артыкулы за грошы і піяр  2:56:55 Чаму не варта пісаць артыкул пра самога сябе  3:01:30 Што матывуе валанцёрыць і траціць час на Вікіпедыю  3:05:50 З чаго пачаць рэдагаваць  3:09:34 Гісторыя пераходу на беларускую мову  3:14:21 Будучыня беларускай лацінкі  3:21:03 Пераклады праграм, гульняў і выкарыстанне ШІ 3:35:50 Валанцёрства ў OpenStreetMap 3:51:21 База беларускіх IT-тэрмінаў і праблема ўніфікацыі  4:02:14 Чаму ў Беларусі сорамна гаварыць па-беларуску, а за мяжой — не  4:19:32 Ці цёмны лёс у беларусаў?  4:23:14 Улюбёнае слова

ЦЁМНЫ ЛЁС У ІНТЭРНЭЦЕ 🔻 YouTube: https://youtube.com/@ciomnylos 🔻 Аўдыё: https://ciomnylos.itbeard.com 🔻 Тэлеграм: https://t.me/ciomnylos 🔻 Твітар: https://x.com/ciomnylos

#цёмнылёс #вікіпедыя #мова

Podden och tillhörande omslagsbild på den här sidan tillhör ciomnylos. Innehållet i podden är skapat av ciomnylos och inte av, eller tillsammans med, Poddtoppen.