Цёмны Лёс
Avsnitt

ЦЛ #47 | Як уладкаваны сьвет палітычнага кансалтынгу і што каштуе "спакой" / Арцём Шрайбман

Dela

Сёньня паглыбляемся ў закуліссе палітычнай аналітыкі разам з Арцёмам Шрайбманам. Даведаемся, як школьны алімпіяднік па грамадазнаўстве з Гомля прайшоў шлях ад хардкорнага рэпарцёрства і вострых інтэрв’ю да магістратуры ў Лондане і ўласнага аналітычнага агенцтва. Абмяркуем, чым насамрэч палітолаг адрозьніваецца ад сацыёлага ці медыйнага каментатара, чаму прадказваць будучыню на 100% - гэта шарлатанства і як не трапіць у пастку wishful thinking ды эха-камер. Пагаворым пра палітычны кансалтынг для заходніх амбасадаў, прымяненьне ШІ ў працы з тэкстамі, а таксама пра тое, чаму беларуская палітыка неверагодна валатыльная. Ну і, канешне, закранем тэмы беларускасьці, выбару мовы для праектаў і пошуку сьвятла ў нашым супольным лёсе.

Заварвайце любімую гарбатку ці каву - і пагналі разьбірацца!

СПАСЫЛКІ 🔹 Арцём у Твітары: https://x.com/A_Shraibman 🔹 ТГ-канал Арйёма : https://t.me/shraibman

ПАДТРЫМАЦЬ ПАДКАСТ 👉 Аплата хостынгу: https://t.me/tribute/app?startapp=g49P 👉 Падзякаваць: https://itbeard.com/support

НАВІГАЦЫЯ 0:00 Уступ 1:10 Бабарыка, Караткевіч і прафесійная этыка 5:15 Палітычны аналітык vs журналіст: канфлікт інтарэсаў 7:14 Як Арцём прыйшоў у прафесію 16:47 Колькасныя vs якасныя метады ў паліталогіі 20:30 Хто такі Арцём: палітолаг, аглядальнік ці аналітык? 26:30 Афіцыйны пачатак выпуску 27:56 Дзяцінства ў Гомлі, алімпіяды і паступленьне на ФМА 34:32 Магістратура ў Лондане і чаму Арцём вярнуўся 41:28 Sense Analytics і Цэнтар Карнэгі 44:19 Палітычны кансалтынг для заходнікаў і дыстанцыя ад дэмакратычных сілаў 47:38 Аб’ектыўнасьць у эміграцыі: «рэцэптура» vs «дыягностыка» 54:02 Што такое палітыка, паліталогія і сацыялогія 56:49 Чым праца аналітыка адрозьніваецца ад журналістыкі 1:00:11 Аб’ект аналізу: унутраная і зьнешняя палітыка Беларусі 1:02:06 Аналітычныя бюлетэні і policy papers 1:06:56 Чаму нельга верыць прагнозам са 100%-й упэўненасьцю 1:08:16 «Я прадаю ня веды, а адчуваньне ўпэўненасьці» 1:10:07 Валатыльнасьць беларускай палітыкі і глабальныя зьменныя 1:15:18 Як выглядае звычайны працоўны дзень Арцёма 1:20:41 ШІ ў аналітыцы 1:29:26 Колькі ў Беларусі незалежных аналітыкаў і як гэта манетызуецца 1:36:20 Памылкі ў працы 1:42:19 Рызыкі прафесіі 1:46:26 Якасьці добрага аналітыка 1:49:48 Папулярызацыя палітыкі: чаму Арцём не імкнецца да масавасьці 1:55:42 Ці варта сёньня станавіцца палітычным аналітыкам? 1:59:44 Беларуская мова, ідэнтычнасьць і два падыходы да папулярызацыі 2:06:08 Палескія карані і стаўленьне да пераходу на беларускую мову 2:10:35 Мова як палітычны інструмэнт 2:14:02 Хто такія беларусы 2:17:46 Улюбёныя словы 2:18:48 Які лёс у беларусаў

ЦЁМНЫ ЛЁС У ІНТЭРНЭЦЕ 🔻 YouTube: https://youtube.com/@ciomnylos 🔻 Аўдыё: https://ciomnylos.itbeard.com 🔻 Тэлеграм: https://t.me/ciomnylos 🔻 Твітар: https://x.com/ciomnylos

#цёмнылёс #паліталогія #шрайбман

Podden och tillhörande omslagsbild på den här sidan tillhör ciomnylos. Innehållet i podden är skapat av ciomnylos och inte av, eller tillsammans med, Poddtoppen.