euroradio.fm
Avsnitt

Як сям’я Лукашэнкі прыбрала да рук долю ў беларускім Wildberries

Dela

Расійскі Wildberries — самая папулярная гандлёвая інтэрнэт-пляцоўка ў Беларусі, яе паслугамі карыстаецца больш за 85% апытаных жыхароў краіны. Але Wildberries — гэта не толькі самы папулярны, але і самы буйны маркетплейс у Беларусі. У 2025 годзе выручка перавысіла 9 мільярдаў беларускіх рублёў (2,6 мільярда еўра). Не дзіўна, што з такімі паказчыкамі Wildberries не застаўся без увагі Аляксандра Лукашэнкі. У лютым 2025 года ён арганізаваў сустрэчу з прадстаўнікамі прыватнага бізнесу. Гаворка зайшла і пра маркетплейс. Ці супадзенне, але праз усяго два тыдні пасля нарады ў Лукашэнкі ў беларускага Wildberries з’явіўся новы акцыянер — ЗАТ “ГД Квадрат”.

Ці быў шанец у Wildberries застацца па-за ўвагай фінансавых інтарэсаў сям’і Лукашэнкі і чым расійская кампанія прывабіла галоўнага змагара з карупцыяй? Якім чынам і каго рэжым увёў у склад акцыянераў беларускай часткі Wildberries? Як звязаны Wildberries, “Сталічная рэстарацыя”, Музычная медыякампанія і Дзмітрый Лукашэнка? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць журналісты-расследавальнікі “Бюро Медыя” Ксенія Вязнікоўцава і Аляксандр Ярашэвіч

Podden och tillhörande omslagsbild på den här sidan tillhör Euroradio. Innehållet i podden är skapat av Euroradio och inte av, eller tillsammans med, Poddtoppen.