euroradio.fm
Avsnitt

Аркадзь Мошас. Чым небяспечнае для Лукашэнкі збліжэнне Трампа з Пуціным і калі чакаць Коўла

Dela

Прэм’ер Польшчы Дональд Туск перасцерагае, што супрацьстаянне паміж ЕС і Расіяй можа абвастрыцца ў бліжэйшыя два-тры месяцы. Пра пагрозу расійскага нападу на адну з краін НАТА не гаварыў толькі лянівы. І хоць натаўскія генералы кажуць пра гатоўнасць адбіць удар і разбіць нападніка, але сённяшняя сітуацыя ў пратэстуючай Еўропе прымушае сумнявацца ў яе гатоўнасці да супольнай абароны. А тут яшчэ і Трамп пайшоў на збліжэнне з Пуціным. Пакінуўшы на ўзбочыне амерыкана-расійскага перамоўнага трэка Лукашэнку.

Ці гатова Еўропа да рэальнага супрацьстаяння з Расіяй? Чым небяспечнае для Лукашэнкі збліжэнне Трампа з Пуціным? Ці варта чакаць бліжэйшым часам Коўла ў Мінску з улікам выбарчай кампаніі ў ЗША? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар праграмы па Расіі, Усходняй Еўропе і Еўразіі Фінскага інстытута міжнародных адносін Аркадзь Мошас

Podden och tillhörande omslagsbild på den här sidan tillhör Euroradio. Innehållet i podden är skapat av Euroradio och inte av, eller tillsammans med, Poddtoppen.