Камандуючы войскамі НАТА ў Еўропе генерал Грынкевіч нічога не казаў пра ўдары менавіта па Беларусі ў адказ на расійскія ўдары па краінах — сябрах Альянсу. Гэтыя словы яму памылкова прыпісала адно з беларускіх СМІ. Тым не менш, менавіта гэтыя словы, а не дакладны тэкст, апублікаваны ў выданні The Wall Street Journal, сталі нагодай для абуральнага адказу з боку лукашэнкаўскага МЗС. Тыя ўвогуле заявілі, што канцэпцыя Альянсу на выпадак расійскага нападу нібыта “прадугледжвае нанясенне прэвентыўных удараў па тэрыторыі Беларусі з выкарыстаннем дронаў і наземных рабатызаваных сістэм”. Але ў міралюбстве Лукашэнку больш ніхто не давярае. Зяленскі ўвогуле кажа пра пагрозу балістыкі з тэрыторыі нашай краіны.
Навошта МЗС Беларусі наогул узялося асуджаць словы Грынкевіча, якія яму не належалі, і пазіцыю НАТА? У словах Зяленскага больш перасцярогі ці сапраўды існуе рэальная пагроза ўдараў балістычнымі ракетамі па Украіне з тэрыторыі Беларусі? Ці здольныя дэмсілы на фоне новых выклікаў да аб’яднання і што яму перашкаджае? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык інфармацыйнага агенцтва "Позірк" Аляксандр Класкоўскі
Podden och tillhörande omslagsbild på den här sidan tillhör
Euroradio. Innehållet i podden är skapat av Euroradio och inte av,
eller tillsammans med, Poddtoppen.