На абмеркаванне ў інфапрастору закінута думка пра неабходнасць аб’яднання і стварэння нейкага агульнага штаба дэмсіл. Вось толькі тэма гэтая далёка не новая. Як бы гэта не падавалася дзіўным тым, хто прыйшоў у палітычную і грамадзянскую актыўнасць на хвалі агульнага ўздыму 2020 года. Такіх спроб было шмат нават цягам апошніх 30 гадоў палітычнай гісторыі Беларусі. А ёсць яшчэ гісторыя Рады БНР з яе адзінствам, падзелам і далейшымі пошукамі магчымасцей аб’яднацца. І вельмі часта заклікі да аб’яднання рабіліся такім чынам, што разводзілі бакі яшчэ далей адзін ад аднаго…
У чым памылка Офіса ў сітуацыі з вызначэннем гістарычнай прыналежнасці Касцюшкі? У чым навізна і арыгінальнасць сённяшняй прапановы да “аб’яднання апазіцыі”? Ці былі ў гісторыі прыклады такога аб’яднання і ці доўга яно пратрымалася? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук Яўгенам Красуліным
Podden och tillhörande omslagsbild på den här sidan tillhör
Euroradio. Innehållet i podden är skapat av Euroradio och inte av,
eller tillsammans med, Poddtoppen.