Што новага пачытаць дзецям і з дзецьмі? У гэтым выпуску расказваю пра беларускія навінкі дзіцячай і падлеткавай літаратуры, якія прачытала апошнімі месяцамі і якія лічу вартымі ўвагі.
“Прыгоды ў зачараваным замку. Гісторыі лісы-кілбасы”, Дар’я Мандзік. Ілюстрацыі аўтаркі. Выдавецтва “Папуры”, 2026.
“Патаемная спадчына. Казкі пра беларускіх жанчын”. Міхась Зуй, Іна Р., Лявон Маліноўскі, Марына Ментусава, Аляксандр Ждановіч, Лявон Вольскі. Ілюстрацыі: Ксенія Лагавая, Яна Каспяровіч, Знічка, Вольга Папова, Лявон Вольскі, Наталка Кукс. Выдавецтва “ByProsvet”, 2025.
“Патэ гуляе ў футбол”, Тыма Парвэла. Ілюстрацыі - Пасі Піткянэн. Пераклад з фінскай - Юрыя Лашкевіча. Выдавецтва "Гутэнберг", 2026.
“Я заплятаю косы”, Зэйнаб Боладэл. Пераклад з англійскай - Марыны Дзергачовай. Выдавецтва “Гутэнберг”, 2026.
“Шчаўкунок і мышыны кароль”, Эрнст Тэадор Амадэй Гофман. Ілюстрацыі - Святлана Чакурава. Пераклад на беларускую - Алесь Гібок-Гібкоўскі. Выдавецтва “Открытая книга”, 2025.
Podden och tillhörande omslagsbild på den här sidan tillhör
Kaciaryna. Innehållet i podden är skapat av Kaciaryna och inte av,
eller tillsammans med, Poddtoppen.