У апошні дзень года, у якасці падарунка пад ялінку, дзялюся з вамі выпускам пра любімыя зімовыя і калядныя кнігі для дзяцей па-беларуску. Віншую і абдымаю кожную і кожнага з вас і зычу цікавага чытацкага 2026-га!
“Велікодны дзед”, Марк-Увэ Клінг. Ілюстрацыі Астрыд Хен. Выдавецтва"Папуры" 2023. Пераклад з нямецкай Ігара Крэбса.
“Шчасцік”, Марта Дэмброўска. Ілюстрацыі Ёанны Чарнецкай. Выдавецтва"Папуры" 2025. Пераклад з польскай Наталлі Давыдоўскай.
“Ледзяны волат”, Сакрыс Тапеліюс. Ілюстрацыі Уладзіслава Пятровіча. Выдавецтва “Тэхналогія”, 2023. Пераклад з шведскай Алесі Башарымавай.
"Марта і яе мара пра снег", Ганна Янкута. Ілюстрацыі Ліліі Давыдоўскай. Выдавецтва "Папуры", 2020.
“Снежная сястра”, Мая Лундэ. Ілюстрацыі Лісы Айсата. Выдавецтва “Янушкевіч”, 2020. Пераклад з нарвежскай Юлі Цімафеевай.
"Чарадзейная зіма", Тувэ Янсан. Выдавец Зміцер Колас, 2022. Пераклад з шведскай Алесі Башарымавай.
“Каляды з Хроснай”, Алена Масла. Ілюстрацыі Уладзіміра Даўгялы. Выдавец Раман Цымбераў, 2025.
“Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”, Ян Баршчэўскі. Ілюстрацыі Лізаветы Лянкевіч. Выдавецтва “Папуры”, 2024. Пераклад з польскай Міколы Хаўстовіча.
Podden och tillhörande omslagsbild på den här sidan tillhör
Kaciaryna. Innehållet i podden är skapat av Kaciaryna och inte av,
eller tillsammans med, Poddtoppen.