Утульны горад
Avsnitt

«Скажы наркотыкам «Не!»»: як кантраляваныя рэчывы ўплываюць на беларускія гарады?

Dela

Затрыманні маладых людзей - закладчыкаў забароненых рэчываў, рэйды сілавікоў на падпольныя лабараторыі, выказванні службоўцаў з Міністэрства ўнутраных спраў, якія выступаюць за ўсё большыя тэрміны па «наркатычных» артыкулах - такія інфармацыі з’яўляюцца ў медыях рэгулярна. Значыць, псіхаактыўныя рэчывы нейкім чынам існуюць і распаўсюджваюцца ў нашых гарадах. Як гэта адбываецца, чаму ў нас так шмат ілжывых стэрэатыпаў пра псіхаактыўныя рэчывы і як выглядаюць гарады з больш ліберальнай наркапалітыкай, чым у Беларусі, пагаварылі з наркаактывістам Міхасём.

  • Чаму “псіхаактыўныя рэчывы”, а не наркотыкі?
  • Як гэтыя рэчывы трапляюць у беларускія гарады?
  • Хто распаўсюджвае “закладкі”?
  • Чаму каменні ў парку могуць быць не такімі простымі, як падаецца?
  • Ці праўда, што людзі, якія спажываюць псіхаактыўныя рэчывы, уяўляюць небяспеку для гараджан і гараджанак?
  • Дзе хаваюцца знакамітыя прытоны?

Podden och tillhörande omslagsbild på den här sidan tillhör Даша. Innehållet i podden är skapat av Даша och inte av, eller tillsammans med, Poddtoppen.