Насамрэч, варта казаць не «бюджэт горада», а «мясцовы бюджэт» - па аналогіі з «дэпутатамі мясцовых саветаў». Бо, прынцып працы з бюджэтам у Беларусі аднолькавы і для гарадоў, і для раёнаў. Стварэнне бюджэту – працэс складаны, бо трэба ўлічыць прыбыткі і расходы насельніцтва, ацаніць, на што трэба выдаткаваць грошы проста зараз, а што яшчэ можа пачакаць, ды не забыцца пра непрадбачаныя траты. Як мясцовы бюджэт фармуецца ў Беларусі, пагаварылі з Вольгай Цесаковай з ініцыятывы «Это наш город».
З чаго складаецца гарадскі бюджэт?
Як звязаныя супрацоўнікі ДАІ і рэспубліканскі бюджэт?
Якая частка грошай ідзе ў рэспубліканскі бюджэт, а якая – у мясцовы?
Хто тыя людзі, якія займаюцца размяркоўваннем сродкаў?
Што такое легендарны «распіл»?
Чаму для фармавання мясцовых бюджэтаў карысна хадзіць на выбары?
Podden och tillhörande omslagsbild på den här sidan tillhör
Даша. Innehållet i podden är skapat av Даша och inte av,
eller tillsammans med, Poddtoppen.