Сёння нашмат больш ахвотна і адкрыта чым раней вядуцца размовы пра псіхічныя захворванні. Шмат хто з вядомых людзей не саромеецца падзяліцца сваёй гісторыяй змагання з ментальнымі разладамі ў сацыяльных сетках, а рэгулярныя наведванні псіхатэрапеўтаў і псіхатэрапеўтак становяцца нормай для ўсё больш шырокіх колаў. Хаця ў сучасных беларускіх гарадах шмат людзей з псіхіятрычнымі дыягназамі, не менш і тых, хто называе спецыялізаваныя клінікі «дуркамі» ці «псіхушкамі», жартуе з людзей, якія жывуць на вуліцы Шчорса (у Гродне на гэтай вуліцы знаходзіцца псіхіятрычна-наркалагічны шпіталь), і з пагардай глядзіць на так званых «гарадскіх вар’ятаў». Так ці інакш, людзей, якія маюць псіхічныя захворванні, уплываюць на гарады, а гарады ўплываюць на іх. Як адбываецца гэты ўзаемны ўплыў, пагаварылі з беларускай псіхіаактывісткай, якая вядомая пад псеўданімам Пані Мыш.
На што хварэюць “гарадскія вар’яты”?
Чаму пра псіхіятрычныя клінікі заўсёды шмат гарадскіх легенд?
Як дапамагчы чалавеку, які праяўляе прыкметы псіхічнага нездароўя?
Дзе шукаць дапамогу ў сучасных беларускіх гарадах?
Колькі ў Беларусі засталося псіхіактывістаў і псіхаактывістак?
Чаму не варта называць цэнтры псіхіятрыі “псіхушкамі”?
Podden och tillhörande omslagsbild på den här sidan tillhör
Даша. Innehållet i podden är skapat av Даша och inte av,
eller tillsammans med, Poddtoppen.