Расія вырашыла ўмяшацца ў справу Літвы супраць Беларусі ў Міжнародным судзе ААН, дзе Мінск абвінавачваюць у арганізацыі міграцыйнага крызісу. Масква заяўляе пра "палітызацыю міжнароднага права", але ці не выглядае гэта як спроба не проста абараніць саюзніка, а ўзяць на сябе частку яго міжнароднай адказнасці?
Тым часам Лукашэнка праводзіць чарговыя кадравыя перастаноўкі ў кіраўніцтве Узброеных сіл: двух генералаў звольнілі ў запас, прызначаны новыя кіраўнікі тылу і баявой падрыхтоўкі. Што стаіць за гэтымі рашэннямі — звычайная ратацыя ці падрыхтоўка арміі да новай рэальнасці?
Пра гэта і не толькі ў эфіры Еўрарадыё гаворым з доктарам палітычных навук Паўлам Усавым.
Таксама абмяркуем, ці магчымы сёння дыялог і прымірэнне паміж беларускім грамадствам і рэжымам. Ці сапраўды ўлада не пакідае месца для нармалізацыі, а вызваленне палітвязняў — гэта не шлях да кампрамісу, а спроба перажыць крызіс без сапраўдных змен?
Podden och tillhörande omslagsbild på den här sidan tillhör
Euroradio. Innehållet i podden är skapat av Euroradio och inte av,
eller tillsammans med, Poddtoppen.