euroradio.fm
Avsnitt

Ксенія Вязнікоўцава і Аляксей Гуліцкі. Агент 00SIM. Як зяць Шэймана стварыў шпіёнскі сэрвіс і збірае дадзеныя мільёнаў?

Dela

Андрэй Шымановіч — беларускі бізнесмен, які стаў вядомым дзякуючы шпіёнскаму сэрвісу mSpy. Праграма дазваляла сачыць за чужымі тэлефонамі і збіраць велізарныя масівы асабістых дадзеных. Пасля некалькіх буйных уцечак інфармацыі Шымановіч пераключыўся на іншыя мабільныя дадаткі — але і яны, як высветліла расследаванне, атрымліваюць доступ да геалакацыі, кантактаў, фота, мікрафона і іншых дадзеных карыстальнікаў.

Пры гэтым бізнес Шымановіча звязаны з Беларуссю і Еўропай, а сам ён — з сям'ёй былога паплечніка Лукашэнкі Віктара Шэймана.

Як працуе сетка кампаній бізнесмена? Чаму беларускія дадаткі прадаюцца як еўрапейскія? Куды могуць трапляць дадзеныя мільёнаў карыстальнікаў? І як чалавек з такімі сувязямі і гісторыяй атрымаў від на жыхарства ў Літве?

Пра гэта і не толькі ў эфіры Еўрарадыё гаворым з журналістамі-расследавальнікамі "Бюро Медыя" Ксеніяй Вязнікоўцавай і Аляксеем Гуліцкім

Podden och tillhörande omslagsbild på den här sidan tillhör Euroradio. Innehållet i podden är skapat av Euroradio och inte av, eller tillsammans med, Poddtoppen.