euroradio.fm
Avsnitt

Наталля Васілевіч. Масква — у царкве, вайна — у летнім лагеры. Як Лукашэнка перапісвае Беларусь?

Dela

РПЦ афіцыйна замацавала прыналежнасць Беларускай праваслаўнай царквы да Маскоўскага патрыярхату. А ў беларускіх школьных "аздараўленчых" лагерах дзяцей вучаць страявой і ваенна-тактычнай падрыхтоўцы, водзяць у вайсковыя часткі і знаёмяць з арміяй.

Што адбываецца з рэлігіяй і выхаваннем у Беларусі? Чаму каталіцкія святары аказваюцца за кратамі, а дзяцей усё часцей рыхтуюць да жыцця ў ваеннай сістэме?

Як даўно Беларусь стала краінай, дзе Масква вызначае, якой павінна быць царква, а рэжым — якім павінна быць новае пакаленне?

Пра гэта і не толькі ў эфіры Еўрарадыё гаворым з тэалагіняй і праваабаронцай Наталляй Васілевіч

Podden och tillhörande omslagsbild på den här sidan tillhör Euroradio. Innehållet i podden är skapat av Euroradio och inte av, eller tillsammans med, Poddtoppen.