Украінскія ўдары па “Яндэксе” прымусілі кіраўніцтва гэтай расійскай кампаніі задумацца пра перанос сваіх дата-цэнтраў за мяжу. Як варыянт — у Беларусь. Такія ж думкі, выглядае на тое, ёсць і ў кампаніях, якія займаюцца распрацоўкамі ў галіне штучнага інтэлекту. Што выклікала нейкую дзіўную рэакцыю Лукашэнкі. Пра неабходнасць “разабрацца з інтэлектам” ён гаварыў падчас сваёй кантрольна-рэвізійнай паездкі на Віцебшчыну. Дзе, паралельна, спрабаваў разабрацца з мясцовай сельскай гаспадаркай, раздаваў землі сваім “кішэнным” алігархам і займаўся стварэннем “народнага апалчэння” ў сельсаветах.
Ці атрымаецца ў “Яндэкса” схавацца ў Беларусі ад украінскіх БПЛА і чаму Лукашэнка баіцца штучнага інтэлекту? Ці ўратуе сельскую гаспадарку практыка перадачы зямлі разам з людзьмі, што там жывуць, “на баланс алігархаў”? На якія бонусы разлічвае Лукашэнка ад перамір’я ва Украіне? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае эканаміст Яраслаў Раманчук
Podden och tillhörande omslagsbild på den här sidan tillhör
Euroradio. Innehållet i podden är skapat av Euroradio och inte av,
eller tillsammans med, Poddtoppen.