Паездкі Лукашэнкі ў рэгіёны ўжо шмат гадоў подобныя адна да другой. Спачатку ён “з верталёта” выяўляе хібы і неахайнасці ў працы мясцовых кіраўнікоў. І выдае ўсім — ад аблвыканкамаўскіх начальнікаў да старшынь сельгапрадпрыемстваў. Перападае і міністрам, і прадстаўнікам лукашэнкаўскай Адміністрацыі. Далей ідзе лекцыя пра тое, як трэба правільна працаваць, і агляд геапалітычных падзей. Паездка на Віцебшчыну дадала яшчэ і тэму штучнага інтэлекту, з якім Лукашэнка таксама паабяцаў разабрацца.
Чым Лукашэнку не дагадзіў штучны інтэлект і што ён прапануе моладзі замест сацсетак? Ці ўратуе сельскую гаспадарку раздача зямлі “сваім” бізнесменам? Ці здолее рэжым заткнуць дзіры ў бюджэце падвышэннем падаткаў і продажам Трампу калію? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае аўтар і вядоўца праграмы “Оптымум" на канале “Беларусы і рынак”, эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі
Podden och tillhörande omslagsbild på den här sidan tillhör
Euroradio. Innehållet i podden är skapat av Euroradio och inte av,
eller tillsammans med, Poddtoppen.