⭐️ Госць эпізода - магілёўскі краязнаўца Давід Алег Лісоўскі.
Давід Алег займаецца зборам здымкаў і выяў больш за 16 год. Ну і не толькі збірае, але штодзень шукае і выкупае здымкі на аўкцыёнах. Давід Алег як раз падзеліцца адной дэтыктыўнай гісторыяй з аўкцыёнаў, якая цягнецца ўжо тры гады і яшчэ не мае канца.
Усе свае знаходкі ён збірае асобным праектам Архіў гісторыі Магілёва. Там можна знайсці і не толькі здымкі, дарэчы.
Карацей, гаворым пра Магілёў, пра зборы лакальнай візуальнай спадчыны, як яна выкарыстоўваецца, пра ролявыя мадэлі і чаму калекцыянераў шмат, а праектаў не.
Podden och tillhörande omslagsbild på den här sidan tillhör
Раман Клеўжыц. Innehållet i podden är skapat av Раман Клеўжыц och inte av,
eller tillsammans med, Poddtoppen.