⭐️ Госць эпізода — Андрэй Калавур, гісторык, выкладчык Масарыкава ўніверсітэта і даследчык палескай спадчыны.
Андрэй паходзіць уласна з Пінска, а знаёмы мы шчэ са школьных гадоў. Ад гэтага атрымаўся можа крыху нестандартны эпізод. Як апісаў Андрэй, гэта была першая інтэлектульная размова пра Пінск.
Тэма, вакол якой мы размаўляем - гэта даследаваннасць Пінска. Размаўляем мы пра спадчыну горада, крыху выходзячы за яго межы, але ўсё адно вяртаемся да пытання даследаванняў горада і што з гэтым рабіць.
У эпізодзе будзе і пра пінскае мастацтва, і пра вывезеную бібліятэку манастыра, і пра тапаніміку Пінска, і пра размежаванне пінчукоў і пінчан.
Podden och tillhörande omslagsbild på den här sidan tillhör
Раман Клеўжыц. Innehållet i podden är skapat av Раман Клеўжыц och inte av,
eller tillsammans med, Poddtoppen.