euroradio.fm
Avsnitt

Роза Турарбекава. Ці стане ШАС гарантам рэгіянальнай бяспекі і ці спыніць амбіцыі Расіі

Dela

На юбілейным саміце ШАС, прысвечаным 25-годдзю гэтай арагнізацыі, шмат казалі пра пытанні і выклікі рэгіянальнай бяспекі. Але калі прэм’ер Індыі Модзі наўпрост заклікаў Пуціна спыніць вайну ва Украіне, то Лукашэнка казаў пра нейкія агульныя пагрозы, нейкія вялікія ваенныя канфлікты, развязаныя неназванымі гульцамі, і гэтак далей — у сваім звыклым стылі. А ў гэты час суседзі Беларусі разважаюць пра тое, як будуць супрацьстаяць расійскім правакацыям і агрэсіі з тэрыторыі Беларусі. Дзе чакаюць неўзабаве візіту спецпрадстаўніка прэзідэнта ЗША Джона Коўла. Ці здольная ШАС стаць гарантам рэгіянальнай бяспекі, у тым ліку і для нашага рэгіёна, і спыніць агрэсію Расіі супраць Украіны? Ці дапаможа Кітай Лукашэнку ўхіліцца ад саўдзелу ў расійскіх правакацыях у дачыненні да краін ЕС? Чаму Коўл так нервова рэагуе на допісы пра няспыннасць рэпрэсій у Беларусі? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай

Podden och tillhörande omslagsbild på den här sidan tillhör Euroradio. Innehållet i podden är skapat av Euroradio och inte av, eller tillsammans med, Poddtoppen.