Канец жніўня выдаўся багатым на розныя падзеі, здавалася б, паміж сабой не звязаныя. Так, 25 жніўня ў Маскву прылятаў дырэктар ЦРУ Рэткліф. Якія тэмы і з кім канкрэтна ён абмяркоўваў, дакладна не вядома, хоць інсайдаў хапае. А 27 жніўня з маскоўскага следчага ізалятара “Лефортава” “па стане здароўя” вызвалілі мільярдэра Ілью Трабера, у якога бізнес “ва ўсіх партах на паўночным захадзе Расіі”. А далей з’явілася інтэрв’ю Джона Коўла, у якім ён анансаваў візіт у Мінск у сярэдзіне верасня. Калі прыгадаць, што крыху раней за апісаныя падзеі Трамп распачаў чарговую гандлёвую вайну з Канадай, а кіраўніцтвы Літвы і Эстоніі ўпэўнілі, што ніякіх санкцыйных паслабленняў (у тым ліку на транзіт) рэжыму Лукашэнкі не будзе, то ўзнікае пытанне: ці не звязаны ўсе падзеі, сярод іншага, і “калійнай ніткай”?..
Ці сапраўды ЗША так зацікаўлены ў з’яўленні на заходнім рынку беларускага калію, што гатовы дзеля гэтага дамаўляцца з Расіяй? Калі на адным толькі МТЗ не хапае амаль 1500 працоўных — пра што гэта сведчыць? Што адбываецца з інфляцыяй і курсам долара ў Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае аўтар і вядоўца праграмы "Оптымум" на канале “Беларусы і рынак”, эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі
Podden och tillhörande omslagsbild på den här sidan tillhör
Euroradio. Innehållet i podden är skapat av Euroradio och inte av,
eller tillsammans med, Poddtoppen.