euroradio.fm
Avsnitt

Аляксандр Фрыдман. Тэрарызм і правакацыі: што рыхтуе Крэмль краінам ЕС і якім будзе адказ?

Dela

Візіт дырэктара ЦРУ спачатку ў Маскву, а потым у Рыгу сведчыць на карысць тых экспертаў, якія кажуць, што галоўнай мэтай візіту было папярэдзіць Маскву аб недапушчальнасці агрэсіі ў дачыненні да Латвіі. А пра планы Пуціна нанесці ўдар па краінах Балтыі казалі неаднаразова і раней. Але ёсць інфармацыя, што пад удары “невядомых” тэрарыстаў бліжэйшым часам трапяць авія- і марскія парты краін ЕС. А Польшчу чакаюць масавыя залёты “выпадковых” дронаў. Прычым усё гэта будзе рабіцца ў тым ліку і з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі…

Ці спрацуе план Зяленскага і ЕС па спыненні вайны і што паказаў візіт дырэктара ЦРУ ў Маскву? Ці гатовы краіны ЕС супрацьстаяць тэрарыстычным атакам Крамля і да чаго прывядзе адстаўка Мерца ў Германіі? Ці здолее Лукашэнка адмовіць Пуціну ў выкарыстанні беларускай тэрыторыі для атак і правакацый супраць краін ЕС альбо Украіны? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам

Podden och tillhörande omslagsbild på den här sidan tillhör Euroradio. Innehållet i podden är skapat av Euroradio och inte av, eller tillsammans med, Poddtoppen.