У новым аналітычным выпуску ТОК Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем, чаму Лукашэнка зняў міністра культуры Руслана Чарнецкага, а на яго месца прызначыў Марата Маркава. Гаворым пра новую праблему з дактарамі, якую ўлады ствараюць самі, і пра выхадку маладога медыка Касцюковіцкай бальніцы. Тлумачым, чаму амбіцыйнаму праекту БНБК-3 так цяжка ўзляцець, кажам пра падводныя камяні, якія не пабачылі ўлады, калі абавязалі школьнікаў удзельнічаць у кругласуткавых палявых зборах. Гаворым пра небяспеку закрыцця дабрачыннай установы «КіндэрВіта» і новыя сігналы пра тое, што Анжаліка Мельнікава знаходзіцца ў Менску.
00:00 – вырвана з кантэксту
01:03 – чаму Лукашэнка зняў Чарнецкага і зрабіў Маркава міністрам культуры
05:10 – ці заблакіруюць ютуб у Беларусі
12:49 – зноў учыніў Пратасевіч
15:26 – чаму праект БНБК дагэтуль не ўзляцеў
24:53 – улады прыдумалі, як яшчэ пагоршыць сітуацыю з дактарамі
28:55 – пра заробкі дактароў у Польшчы і Беларусі
35:15 – як малады доктар паплаціўся за хамства
40:49 – чаму ўлады закрылі «КіндэрВіту», якая займалася дабрачыннасцю
55:52 – чаму ўведзеныя абавязковыя палявыя зборы для школьнікаў – гэта памылка
Podden och tillhörande omslagsbild på den här sidan tillhör
Наша Ніва. Innehållet i podden är skapat av Наша Ніва och inte av,
eller tillsammans med, Poddtoppen.