Пісьменства не заўсёды перажывае эміграцыю. Часам яно знікае разам з адрасам, звычнымі маршрутамі і словамі — і тады даводзіцца вучыцца пісаць нанова: праз страх, праз дысцыпліну, праз штодзённую ўпартасць. Юля Арцёмава прайшла гэты шлях і цяпер ведае, чаму не можа не пісаць.
Аўтафікцыйны раман Юлі Арцёмавай “Пока я искала слова” прысвечаны эміграцыі — у 2021 годзе аўтарка ўцякла з Беларусі ва Украіну, а адтуль у Польшчу. Але насамрэч галоўнай падзеяй кнігі з’яўляецца пісьменніцтва, якое было страчанае праз траўму пераезду, а потым паступова вярталася. Пісьменніцтва зрабілася для Юлі самай важнай справай. Дзеля яго яна звольнілася з працы ў айці, змяніла лад жыцця і выбудавала жалезную дысцыпліну, якая дапамагае пісаць літаральна кожны дзень.
У новым выданні падкаста аўтарка распавядае, чаму не можа не пісаць, нягледзячы на пакуты, як шукае голас для кожнага тэксту і ці магчыма ператварыць самацэнзуру ў мастацкі прыём, калі пішаш пра рэальных людзей.
Асабістыя падзеі 1:12 Чаму складана паказаць свае тэксты каханаму чалавеку 5:08 Смерць і адлегласць да яе ў напісаных кнігах 7:06 Муж фатограф і адзін з чытачоў 11:35 Эміграцыя, якая забіла пісьменніка і ўзгадавала новага 16:26 Як Юля кінула працу ў айці дзеля пісьменніцтва 20:13 Мастацтва не мусіць рабіцца бескаштоўна
Творчыя прыёмы 21:52 Пісьменніцкія рытуалы 24:02 Пісьменніцкая дысцыпліна 30:36 Як пісьменніцтва ўплывае на лад жыцця? 32:39 Калі прыходзіць натхненне? 35:13 Як знайсці час на пісьменніцтва? 38:00 Пісьменніцтва — гэта пакуты ці кайф? 42:31 Што прываблівае больш — працэс ці вынік? 45:29 Пісьменніцкія страхі і як іх перамагчы 51:56 Ці ведае аўтар, чым скончыцца твор 54:58 Ці патрэбна візуалізаваць герояў і падзеі рамана? 57:06 Колькі часу пішацца раман і ці можна пісаць два творы адначасова? 59:17 Ці этычна пісаць гісторыі іншых людзей? 1:08:04 Як знайсці свой голас? 1:10:12 Чарнавікі 1:12:13 Чаму пісьменнікі любяць пісаць пра пісьменніцтва? 1:16:01 Ці складана пісаць пра асабістае? 1:17:19 Пісьменніцтва — тэрапеўтычны працэс?
Podden och tillhörande omslagsbild på den här sidan tillhör
litradio.by. Innehållet i podden är skapat av litradio.by och inte av,
eller tillsammans med, Poddtoppen.