OpenAI «абваліў рынак» — але толькі ў загалоўках. Разбіраемся, што насамрэч адбываецца з DRAM, чаму Sora ставяць на паўзу і як індустрыя вяртаецца з фантазій у эканоміку. Warner Bros. запускае новы «Уладар пярсцёнкаў» — з старымі героямі і спробай вярнуць страчаныя кавалкі з кніг. Nintendo рэжа вытворчасць Switch 2 на фоне слабога попыту, а Project Hail Mary робіць адзін з самых моцных стартаў года. У геймдэве — чарговы канфлікт вакол ШІ і працы людзей. Apple хавае Mac Pro як клас і адначасова рыхтуе Siri да новай ролі — універсальнага хаба для розных ШІ.
І бонус: суд у ЗША фактычна прызнаў — сацсеткі могуць шкодзіць псіхіцы. І за гэта ўжо плацяць.
Podden och tillhörande omslagsbild på den här sidan tillhör
Першы Гікаўскі. Innehållet i podden är skapat av Першы Гікаўскі och inte av,
eller tillsammans med, Poddtoppen.