У гэтым эпізодзе мы разглядаем развіцце рамяства і гандлю ў гарадах Беларусі XV-XVI ст. Будзе дана агульная характарыстыка стану рамяства і гандлю ў гарадах (колькі было рамеснікаў, чым яны займаліся, дзе жылі і г.д.) Далей мы падрабязней разгледзім найбольш распаўсюджаныя галіны рамяства таго часу. Таксама пагаворым пра асаблівасці дзейнасці і сацыяльнага статуса рамеснікаў у ВКЛ.
Змест:
00:00 Агульная характарыстыка стану рамяства і гандлю ў гарадах (Колькасць рамеснікаў і рамесніцкіх спецыяльнасцей у гаспадарстве, цэнтры рамеснай вытворчасці, спецыялізацыя і дыфферэнцыяцыя рамяства)
05:27 Галоўныя галіны рамяства ў XV-XVI ст (Апрацоўка металаў, шкур, дрэва; ганчарства)
08:58 Асаблівасці дзейнасці рамеснікаў на тэрыторыі ВКЛ (Спадчыннасць рамесніцкай дзейнасці, адрозненні гарадскіх і вясковых рамеснікаў, павіннасці рамеснікаў)
13:32 Асаблівасці сацыяльнага статуса рамеснікаў
Літаратура:
Касцюк, М.П. Гісторыя Беларусі : У 6 т. Т. 2: Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага / Ю. Бохан [і інш.]: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.] – Мінск. : Экаперспектыва, 2000. – 688 с.; іл.
Podden och tillhörande omslagsbild på den här sidan tillhör
New Media Belarus. Innehållet i podden är skapat av New Media Belarus och inte av,
eller tillsammans med, Poddtoppen.