Максім Гарэцкі сваім зборнікам «Рунь» распачынае беларускую інтэлектуальную прозу, і ў яго адразу выходзіць добра. Міжвольны салдат Першай сусветнай вайны, ён першы ў свеце, хто наўпрост з акопаў напіша пра яе брыдкасць і бессэнсоўнасць — Рэмарк, Барбюс і Хэмінгуэй зробяць гэта крыху пазней. Таксама менавіта Гарэцкі стагоддзе таму заўважыў і сказаў, што ў беларусаў дзве душы і што падваенне асобы зрывае нам дах, і задаў анталагічнае пытанне «адкуль усё і што яно». У гэтым падкасце выкладчыца Марына Казлоўская і паэтка Дар'я Бялькевіч размаўляюць пра творы Максіма Гарэцкага, рацыянальнае і ірацыянальнае, дысацыятыўны разлад асобы, паганства, кіно і вялікі выбух. У падкасце гучыць песня беларускага гурта Серебряная свадьба «Пищевая цепочка».

Podden och tillhörande omslagsbild på den här sidan tillhör Wir.by. Innehållet i podden är skapat av Wir.by och inte av, eller tillsammans med, Poddtoppen.