Не спадзявайся, не будуй вялікіх планаў - у цябе няма кантролю над будучыняй;
Не паказвай свой страх - гэта адкрые твае слабасці;
Не прасі дапамогі - ты ніколі не ведаеш, што ў цябе папросяць узамен;
Захоўвай стрыманасць і не высоўвайся - рызыкуеш прыцягнуць негатыўную ўвагу; і
Не праяўляй ініцыятыву - гэта небяспечна, ты ўсё роўна нічога не зменіш.
Вышэй пералічаны правілы выжывання, якія выпрацоўваюцца ў людзей, што жывуць ў таталітарных рэжымах. Яны становяцца добрай глебай для сацыяльнага фаталізму, вывучанай бездапаможнасці і ахвярнай ментальнасці. Ці значыць гэта, што нашчадкі, якію жывуць у постаталітарным свеце і кіруюцца тымі ж самымі правіламі, ствараюць умовы для аднаўлення першапачатковых акалічнасцяў, дзе гэтыя правілы былі актуальныя? І такім чынам грамадства выходзіць на новае кола гістарычных паўтарэнняў? Пра гэтае, сямейныя сагі, пасланні выжывання, выяўленныя праз даследванні і мастацкую літаратуру, будзе гаворка ў новым выпуску. Запрашаю да праслухоўвання! Заўседы радуюся вашым рэакцыям і каментарам
Podden och tillhörande omslagsbild på den här sidan tillhör Kaciaryna Rozina. Innehållet i podden är skapat av Kaciaryna Rozina och inte av, eller tillsammans med, Poddtoppen.