Барыс Пятровіч — Стах. Чытае Зміцер Бартосік

Трыпціх «Стах», напісаны ў 90-я гады, чытаецца, як быццам быў напісаны зусім нядаўна. Вось толькі тэмы, што хвалявалі ў 90-я толькі невялікую частку беларускага грамадства, зараз закранулі большасць беларусаў. Адвечныя беларускія пытанні пададзеныя пісьменнікам у яркай форме калейдаскопа падзей, якія адбываюцца з галоўным героем. Успаміны вясковага дзяцінства, страта цноты, пошукі праўды ў палітычных спрэчках, з'яўленне «чорнага чалавека», які абвяшчае дату смерці. Цікава, калі б Вам абвясцілі дакладны час сыходу, што б Вы рабілі ў апошнія дні жыцця?.. Герой Барыса Пятровіча прымае свой рок мужна і... Зрэшты, не будзем спойлерыць. Паслухайце — не пашкадуеце.

Музыка: Алесь Ясінскі

Выдавец: Фонд Kamunikat.org

Podden och tillhörande omslagsbild på den här sidan tillhör Бібліятэка Kamunikat. Innehållet i podden är skapat av Бібліятэка Kamunikat och inte av, eller tillsammans med, Poddtoppen.